У Амерыцы адзін з найважнейшых дзён у палітычным жыцці краіны

1 марта 2016

Літаральна пару гадзін таму ў ЗША стартавалі папярэднія выбары кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый. Галасуюць у Вірджыніі, Вермонце, Тэхасе, Джорджыі, Масачусецы, Арканзасе, Алабаме, Аклахоме і Тэнесі. Акрамя таго, дэмакраты правядуць папярэднія выбары ў Амерыканскім Самоа, а рэспубліканцы - у Паўночнай Дакоце, Алясцы і Ваёмінгу. Дзень, калі папярэднія выбары праходзяць у найбольшым ліку штатаў, па традыцыі завуць супераўторкам: ён лічыцца вызначальным у барацьбе кандыдатаў за права прадстаўляць партыю на выбарах. Паводле вынікаў апытанняў, у рэспубліканцаў амаль усюды лідзіруе мільярдэр Дональд Трамп. Тым не менш, як мінімум у Тэхасе яго збіраецца перамагчы сенатар Тэд Круз. Што ж датычыцца дэмакратаў, то ў іх чакаецца, што ў большасці штатаў пераможа Хілары Клінтан. У некаторых штатах выбары праходзяць у форме праймерыз, гэта значыць - выбаршчыкі ставяць галачку насупраць прозвішча таго або іншага кандыдата, а ў іншых у форме кокусаў - гэта сходы прыхільнікаў партый, падчас якіх вызначаецца пераможца.