Актуальнае інтэрв'ю з начальнікам Мінскага метрапалітэна

9 июня 2014
У новым метро Малінаўка заспявае птушка малінаўка! На пероне нядаўна адкрытай станцыі эксклюзіўнае інтэрв'ю нашаму каналу даў начальнік Мінскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня. Чаму Малінаўку ўсё ж не ўвялі да чэмпіянату свету, якая станцыя на чарзе і на колькі секунд яшчэ можна разагнаць цягнікі метро? Глядзіце Актуальнае інтэрв'ю сёння ў вячэрнім эфіры на Беларусь 1.