Звольнілі кіраўніка амерыканскай турмы Гуантанама контрадмірала Джона Рынга

29 апреля 2019
Сёння стала вядома, што звольнілі кіраўніка амерыканскай турмы Гуантанама контрадмірала Джона Рынга з фармуліроўкай  "страта даверу да яго здольнасці несці камандаванне". Рашэнне стала вынікам праверкі, якая пачалася ў сакавіку. Адзначым, турма ў Гуантанама - лагер для асоб, якія падазраюцца ўладамі ЗША ў тэрарызме і вядзенні вайны на баку праціўніка. Яна размешчаная на ваенна-марской базе ў кубінскім заліве.