Шкода ад акцый пратэсту ў Парыжы перавысіла тры мільёны еўра

4 декабря 2018

Аднак мэрыя французскай сталіцы мяркуе, што сума можа быць вышэй. Беспарадкі "жоўтых камізэлек" моцна падарвалі эканоміку Пятай рэспублікі. Пацярпелі таксама ўнікальныя помнікі архітэктуры, сярод якіх Трыумфальная арка. Удзельнікі пагромаў знішчылі некалькі статуй у яе памяшканнях. Зараз славутасць закрылі. Учора паўтары сотні актывістаў паўсталі перад судом. Затрыманне яшчэ 111 дэманстрантаў падоўжылі. Усяго пад вартай у Парыжы знаходзяцца 378 чалавек, у тым ліку 33 падлеткі.