Узровень злачыннасці сярод мігрантаў у Германіі б'е рэкорды

27 апреля 2017

Узровень злачыннасці сярод мігрантаў у Германіі б'е рэкорды - летась ён вырас больш як на 50 працэнтаў. Гэта звесткі паліцыі. Як заявіў міністр унутраных спраў Томас дэ Мезьер, "гэта не тое, што варта замоўчваць. Тыя, хто чыніць сур'ёзныя правапарушэнні, губляюць права на знаходжанне тут". Сур'ёзны рост колькасці злачынстваў назіраўся ў забойствах, а таксама сексуальных дамаганнях.