Ураганны вецер заблакіраваў рух у амерыканскім штаце Нью-Ёрк

9 марта 2017

Больш за мільён чалавек засталіся без святла. Лініі электраперадачы абарвалі паваленыя дрэвы. Вясновы шторм выклікаў і мноства аварый. У горадзе Батавія сышоў з рэек цягнік. Аэрапорты працуюць у надзвычайным рэжыме - парывы ветру ўскладняюць пасадку і ўзлёт лайнераў.