Рубрыка "Матчбол"

2 сентября 2019

Менш за гадзіну  да старту сталічнага "Дынама" ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" “зубры” прымаюць "Нафтахімік". Пачатак у 19:10. А вось пра мінулыя спартыўныя падзеі  Станіслаў Ліпскі.

Футбол ізноў у авангардзе падзей. Уся ўвага БАТЭ. На жаль, барысаўчане прайгралі ў накаўт-раўндзе Лігі Еўропы і напярэдадні ў чэмпіянаце краіны.

У першым паядынку кваліфікацыі плэй-оф у Нур-Султане БАТЭ прайграў 0:3 “Астане”. Каб выйсці ў групавы раўнд, неабходна было на хатняй арэне зрабіць цуд. Як ніколі былі блізкія да гэтага жоўта-сінія. 2:0 яны выйгравалі, валодалі перавагай, аднак аднаго дакладнага выстрала, каб перавесці гульню ў дадатковы час, усё ж не хапіла камандзе з Барысава. У гэтым годзе еўракубкавы сезон для БАТЭ завершаны.

Такім чынам БАТЭ пераключае ўсю ўвагу на ўнутраную арэну. У чэмпіянаце барысаўчане пакуль адстаюць ад брэсцкага “Дынама”. Напярэдадні сенсацыйна саступіўшы футбольнаму клубу Мінска 2:3, жоўта-сінія адпусцілі брастаўчан ужо на 5 балаў. Паядынак паміж камандамі вочны. Пройдзе ён 25 верасня. 

Сталічнае "Юнацтва" выдатна стартавала ў групавым раўндзе хакейнай Лігі чэмпіёнаў – дзве перамогі ў двух стартавых матчах.

У першым паядынку турніру мінчане прымалі "Лазану" - трэцюю каманду мінулага сезона чэмпіянату Швейцарыі. У сваім трэцім удзеле ў турніры беларусы не здолелі закінуць ні ў першым перыядзе, ні ў другім, уласна як і госці. Трэці адрэзак гульні завяршыўся ўнічыю, 2:2. У авертайме мацнейшымі былі хакеісты "Юнацтва". Перамога каманды Міхаіла Захарава, 3:2. Вырашальны кідок у актыве Антонава. 

Напярэдадні свой поспех беларусы замацавалі на "Чыжоўка-Арэне". Хакейны клуб "Тршынец" з Чэхіі нічога не здолеў супрацьпаставіць беларусам, 0-2. 6 верасня чырвона-сінія на выездзе згуляюць з "Лазанай". 

Жаночая зборная Беларусі на апошнім месцы сваёй групы завяршыла выступленне на чэмпіянаце Еўропы па валейболе. Ва ўсіх гульнях беларускі саступілі. Як вынік галоўны трэнер Пётр Хілько адпраўлены ў адстаўку. 

Працягваем сачыць за матчамі турніру. Фінал пройдзе ў нядзелю, паралельна сочым за сталічным “Дынама” ў КХЛ, экстралігай і суперфіналам Еўралігі. Першы паядынак зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе ў чацвер супраць Расіі.

Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.