Ураганны рэкорд

12 сентября 2017

Ураганны рэкорд: "Ірма" стала самай магутнай і працяглай бурай у ЗША. На працягу 37 гадзін хуткасць ветру "Ірмы" трымалася на адзнацы амаль 300 кіламетраў за гадзіну. Вышыня штармавых хваль на ўзбярэжжы Фларыды дасягала 4 з паловай метры. З-за разрываў ліній электраперадачы больш за 6 мільёнаў дамоў і прадпрыемстваў у штаце былі абясточаныя. Паводкі і разбурэнні працягваюць пагражаць Паўднёвай Караліне і Джорджыі. Акрамя таго, стыхія нанесла катастрафічны ўрон краінам Карыбскага басейна, ахвярамі сталі дзясяткі чалавек. Эксперты падлічылі, што толькі эканоміцы ЗША наступствы ўрагану "Ірмы" будуць каштаваць прыкладна 100 мільярдаў долараў.