Ураган "Ларэна" абрынуўся на захад Мексікі

20 сентября 2019

Зараз эпіцэнтр знаходзіцца за 115 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад муніцыпалітэта Каба-Карыентэс у штаце Халіска. У рэгіёне ўжо ідуць праліўныя дажджы. Стыхія рухаецца на паўночны захад. Парывы ветру дасягаюць 150 кіламетраў за гадзіну. Улады Мексікі асцерагаюцца, што ў некаторых паўднёвых раёнах, дзе даўно не было ападкаў, ураган можа прывесці да паводак і апоўзняў.