Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю прадуктаў і медыкаментаў ЗША: Вакцына Johnson & Johnson можа выклікаць рэдкае захворванне

13 июля 2021

Амерыканская вакцына Johnson & Johnson здольная выклікаць рэдкае захворванне. Гэта пацвярджае Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША. Размова пра развіцце сіндрому Гіена-Барэ. Гэта рэдкае захворванне, пры якім імунная сістэма атакуе нервовыя клеткі. У кампаніі ўсё ж адзначылі, што імавернасць такога захворвання вельмі нізкая.


 Францыя і Грэцыя ўвялі абавязковую вакцынацыю для медперсаналу


Тым часам Францыя ўвяла абавязковую вакцынацыю для ўрачоў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Эмануэль Макрон, выступаючы з тэлезваротам да нацыі. 

Аб абавязковай вакцынацыі медыкаў і работнікаў дамоў састарэлых аб'явіў і прэм'ер-міністр Грэцыі. 

У Англіі ўжо з 19 ліпеня здымаюць абмежаванні, але будуць патрабаваць вакцынавыя пашпарты ў наведвальнікаў масавых мерапрыемстваў. А ўлады Нідэрландаў папрасілі  ў жыхароў прабачэння за занадта паспешнае зняцце  абмежаванняў - у краіне ўжо фіксуецца новы максімум захворвання.