Памёр народны артыст СССР Зураб Саткілава

18 сентября 2017

Сумная навіна літаральна гадзіну таму прыйшла з Масквы. Памёр народны артыст СССР Зураб Саткілава. Яму было 80 гадоў.

Оперны спявак, педагог, саліст Вялікага тэатра Расіі ўжо некалькі гадоў змагаўся з цяжкім анкалагічным захворваннем. Пасля аперацыі ў Германіі і курсу хіміятэрапіі тэнар вярнуўся на сцэну, працягваў выкладаць. Зураб Саткілава нарадзіўся ў Сухумі ў 1937 годзе. У дзяцінстве займаўся футболам, нават увайшоў у склад тбіліскага "Дынама", але цяжкія траўмы завяршылі яго спартыўную кар'еру. Пасля кансерваторыі служыў у Грузінскім тэатры оперы і балета. У 60-х стажыраваўся ў міланскім Ла Скала. Наконт даты і месца пахавання опернага спевака будзе вядома пазней.