Украіна атрымае доступ да бартавых самапісцаў "Боінга-737"

17 января 2020
Група экспертаў з Канады, Украіны і Ірана атрымае доступ да бартавых самапісцаў "Боінга-737", які пацярпеў крушэнне ў раёне аэрапорта Тэгерана. Затым іранскі бок  гатовы перадаць чорныя скрыні асобна Украіне. "Гэта адпавядае міжнародным нормам", - адзначае МЗС Украіны. Хоць Кіеў патрабаваў аддаць самапісцы адразу, каб гарантаваць незалежнасць і аб'ектыўнасць расследавання. Раней улады Ісламскай Рэспублікі прызналі: "боінг" быў збіты памылкова. У трагедыі загінулі ўсе 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце.