Турцыя пачала ўласную аперацыю супраць групоўкі "Ісламская дзяржава" на тэрыторыі Сірыі

24 августа 2016

Пяхота пры падтрымцы бранятэхнікі і авіяцыі зачышчае ад баевікоў наваколлі горада Джэраблус, ён знаходзіцца ля мяжы дзвюх краін. Мэта аперацыі - гарантаванне бяспекі дзяржмяжы, падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі і дапамога бежанцам, заяўляюць у Анкары. Раней кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушаглу паведамляў аб гатоўнасці краіны падтрымаць шэраг сірыйскіх груповак, якія спрабавалі выбіць баевікоў-ісламістаў з Джэраблуса.