Цунамі абрынулася на Інданезію

29 сентября 2018

Двухметровая хваля захліснула востраў Сулавесі. Яна прывяла да ахвяраў і разбурыла пабудовы на беразе. Відавочцы выкладваюць у Сетку жахлівыя кадры руху вялізнага струменя вады па вуліцах вострава.

Цунамі ўзнікла падчас серыі падземных штуршкоў. Яны рушылі ўслед пасля магутнага землетрасення магнітудай 7,4. У выніку ўдару стыхіі загінулі не меней за 30 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Не выключана, што лік ахвяраў можа павялічыцца. Мясцовы аэрапорт закрыты. Насельніцтва ў тэрміновым парадку эвакуіруюць з-за пагрозы новых штуршкоў.