ЦЕРН пабудуе больш магутны адронны калайдар

7 февраля 2014
Яшчэ большы, яшчэ больш магутны. Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў - ЦЕРН - мае намер пабудаваць новы адронны калайдар. Плануецца, што даўжыня яго акружнасці складзе да ста кіламетраў - гэта ў сем разоў больш, чым у паскаральніка часцінак, які існуе. Новая распрацоўка атрымае назву Будучы цыркулярны калайдар і, імаверна, будзе размешчана ў тым жа рэгіёне, што і Вялікі адронны калайдар. Навукоўцы мяркуюць, што новы гіганцкі паскаральнік дасць магчымасць праверыць гіпотэзу суперсіметрыі і дазволіць вывучыць цёмную матэрыю.