Трапічны шторм "Ньютан" набраў сілу ўрагану

6 сентября 2016

Трапічны шторм "Ньютан" набраў сілу ўрагану першай катэгорыі ў Ціхім акіяне і рухаецца ў напрамку да ўзбярэжжа мексіканскага штата Ніжняя Паўднёвая Каліфорнія. Як чакаецца, ураган ударыць сёння. У сувязі з гэтым усе сілы грамадзянскай абароны былі прыведзеныя ў павышаную гатоўнасць, адкрытыя і часовыя сховішчы. У сувязі з небяспекай удару "Ньютана" мясцовыя ўлады прыпынілі заняткі для 240 тысяч школьнікаў, сур'ёзна абмежавана суднаходства, палёты ў два горады (Ла-Пас і Лос-Кабас) спыненыя. У апошнім зараз знаходзяцца прыкладна 11 тысяч турыстаў. У 2014 годзе ў выніку ўдару ўрагану "Адыль" у Лос-Кабасе загінулі 12 чалавек.