Тры гадзіны да заканчэння перамір'я

27 июня 2014

На ўсходзе Украіны застаецца тры гадзіны да заканчэння перамір'я. СМІ паведамляюць пра сутыкненні на ўскраіне Славянска. Як напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік МУС Украіны, апалчэнцы атакавалі блокпост Нацгвардыі. Вайскоўцам атрымалася падбіць адзін танк. У Данецку апалчэнцы захапілі ваенную часць. Мясцовае насельніцтва ўцякае з неспакойнага рэгіёну. Інфармагенцтвы паведамляюць пра вялізную чаргу з уцекачоў на КПП Ізварына - гэта мяжа з Расіяй.