Трэцяя хваля каранавіруса ў свеце

2 марта 2021

У свеце ўжо амаль 115 мільёнаў заразіліся COVID. Нягледзячы на доўгую станоўчую дынаміку, трэцяя хваля інфекцыі дала аб сабе знаць. Упершыню за сем тыдняў СААЗ фіксуе рост захворвання на каранавірус за суткі.

У Бразіліі ад COVID-19 памірае 1000 чалавек за суткі

Бразілія і зусім перажывае горшы момант з пачатку пандэміі. За апошнія 30 дзён ад інфекцыі там у сярэднім памірае 1000 чалавек за суткі. Прадстаўнікі аховы здароўя накіравалі ўладам ліст, у якім прапаноўваюць заблакаваць гарады, дзе няма месцаў для інтэнсіўнай тэрапіі, і ўвесці начную каменданцкую гадзіну.