Транспартны хаос у Францыі працягваецца

16 июня 2014
Уладам так і не атрымалася дамовіцца з чыгуначнікамі, якія бастуюць з мінулай серады. Адмянілі да 40% рэйсаў хуткасных цягнікоў і больш за палову рэгіянальных экспрэсаў. Мільёнам французаў ізноў прыйдзецца з боем браць электрычкі, каб своечасова паспець на працу. Сітуацыя сёння ўскладніцца яшчэ больш, бо ў Францыі пачынаюцца выпускныя іспыты ў старшакласнікаў.

Нагадаем, прафсаюзы не згодныя з планамі ўрада па рэфарміраванні транспартнай сферы. Улады хочуць пазбавіць працаўнікоў статусу дзяржслужачых, а гэта паўплывае і на зарплату, і на водпускі, і сацыяльнае страхаванне.