Тэрарысты ў Кабуле атакавалі дыпламатычны квартал

27 мая 2015

Узброеныя кулямётамі і гранатамётамі баевікі паспрабавалі захапіць папулярную ў іншаземцаў гасцініцу. Злачынцы на працягу гадзіны вялі перастрэлку з сіламі бяспекі ўсярэдзіне будынкаў і здзейснілі каля дзясятка выбухаў - у асноўным гэта былі смяротнікі. Паводле інфармацыі паліцыі, усе чацвёра тэрарыстаў ліквідаваныя. Ахвяр сярод насельніцтва няма. Мэта атакі баевікоў пакуль не зразумелая.