Тэлеканал RT у нядзелю апоўначы спыніць вяшчанне ў Вашынгтоне

30 марта 2018

Расійскі тэлеканал RT, які вяшчае на англійскай мове, у нядзелю апоўначы спыніць вяшчанне ў Вашынгтоне. Гэта звязана з завяршэннем работы дзвюх лічбавых станцый, якія транслявалі шэраг замежных навінавых каналаў. Роўна год таму ўладальнік гэтых станцый прадаў з аўкцыёна частоты. Спыніцца вяшчанне RT і ў мясцовых кабельных сетках.