Тэледэбаты ў ЗША пабілі ўсе тэлевізійныя рэкорды

28 сентября 2016

Палітычнае шоу глядзелі ў краіне 84 мільёны гледачоў. Сацыёлагі сцвярджаюць, што першая сустрэча не дапамагла ні Клінтан, ні Трампу прыцягнуць новых выбаршчыкаў. Базавы ж электарат захаваны. Асноўнымі тэмамі на прэзідэнцкіх дэбатах у ЗША напярэдадні сталі эканоміка, расавая напружанасць і пагрозы бяспецы ЗША. Штаб дэмакратаў налічыў 58 фактаў хлусні з боку Трампа. Сам мільярдэр выпад праігнараваў, толькі заявіў, што атрымаў звыш 13 мільёнаў ахвяраванняў ад выбаршчыкаў на патрэбы сваёй кампаніі за апошнія суткі. Наперадзе яшчэ два раўнды дэбатащ - 9 кастрычніка ў Сент-Луісе і 19 кастрычніка ў Лас-Вегасе.