Тэхналогіі будучыні: экзаскелет

4 октября 2019

Французскім навукоўцам атрымалася распрацаваць экзаскелет, якім можна кіраваць пры дапамозе сігналаў галаўнога мозгу. Выпрабаванні касцюма праводзіць малады чалавек Цібо. 4 гады назад ён зваліўся з вышыні і быў паралізаваны. Паводле яго слоў, робячы першыя крокі ў экзаскелеце, ён адчуў сябе "першым чалавекам на Месяцы". Робат-касцюм выкарыстоўваюць  пакуль толькі ў лабараторыі. Канструкцыя важыць 65 кілаграмаў. Даследчыкі гавораць, што датчыкі здольныя ўлоўліваць найменшыя спробы руху чалавека.