Тайскія медыкі змагаюцца за жыцці расіянаў

15 ноября 2013

23 чалавекі разбіліся на турыстычным аўтобусе недалёка ад папулярнага курорта Патая. Пяцёра з іх - у крытычным стане. Прычыны страшнага ДТЗ высвятляе паліцыя. Усяго ў аўтобусе знаходзіўся 51 чалавек. Шафёр сцвярджае, што ехаў павольна, а аварыя адбылася праз тое, што ён спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з іншай машынай. У выніку вылецеў у кювет і зваліўся на бок. Аднак ёсць версія, што сітуацыю выклікаў сам вадзіцель: нібы ён заснуў за рулём і рэзка тузануў руль, калі прачуўся.