Таксіст з англійскага мястэчка выйграў 27,5 мільёна еўра

4 января 2018

50-гадовы таксіст з англійскага мястэчка Глостэр выйграў у латарэю 27,5 мільёна еўра. Некалькі гадоў таму жыхар Вялікабрытаніі страціў жонку і амаль што ў адзіночку клапаціўся пра дзяцей і ўнукаў. Зараз ён плануе набыць некалькі дарагіх аўто, а таксама купіць вялікі дом, а потым адсвяткаваць свой поспех у Лас-Вегасе.