Ці звязаны дыпламатычны дэмарш Адміністрацыі Абамы ў дачыненні да Масквы з паспяховай аперацыяй у Сірыі?

30 декабря 2016

Аналітыкі задаюцца пытаннем, ці звязаны дыпламатычны дэмарш Адміністрацыі Барака Абамы ў дачыненні да Масквы з паспяховай аперацыяй  у Сірыі  супраць "Ісламскай дзяржавы"?  Як вядома, баявыя дзеянні па вызваленні сірыйскіх тэрыторый вядуцца пры падтрымцы расійскіх войскаў.

Напярэдадні Новага года ўрадавыя войскі і ўзброеныя групоўкі згадзіліся захоўваць рэжым спынення агню.  Дадзеная дамоўленасць  не распаўсюджваецца на тэрарыстычныя групоўкі "Джэбхат ан-Нусра" і "Ісламская дзяржава". Сёння  расійская авіяцыя нанесла тры авіяўдары ў раёне горада Эль-Баба.   Былі атакаваны ўмацаванні “Ісламскай дзяржавы”,  знішчана 12 баевікоў. А турэцкія войскі  ліквідавалі 26 баевікоў радыкальнай групоўкі,  пацвердзіў кіраўнік турэцкага МЗС.