Вяселле года ў Стакгольме

8 июня 2013
Там праходзіць цырымонія вянчання другой дачкі караля Швецыі Карла XVI Густава прынцэсы Мадлен і амерыканскага фінансіста Крыстафера О'Ніла. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое праходзіць у кафедральным саборы каралеўскага палаца, удзельнічае каля 500 гасцей. Апроч сяброў і блізкіх сярод першых будучых мужа і жонку змогуць павіншаваць члены каралеўскіх сем'яў еўрапейскіх краін, прадстаўнікі парламента і ўрада Швецыі. Пасля цырымоніі маладыя праедуць па вуліцах Стакгольма, дзе іх будуць вітаць тысячы жыхароў і гасцей каралеўства. Пасля афіцыйнай часткі ўдзельнікаў урачыстасці чакае грандыёзны банкет.