Сурок Філ прадказаў доўгую зіму

3 февраля 2014

Тое, што такое надвор'е ў свеце будзе яшчэ доўга, пацвердзіў галоўны амерыканскі сіноптык - сурок Філ са штата Пенсільванія. Звярок прадказаў доўгую зіму. На традыцыйнай штогадовай цырымоніі Філ выбраўся з нары, убачыў свой цень і спалохаўся яго. Таму вясна прыйдзе позна. Філ робіць свае прагнозы з 1887 года, пры гэтым толькі 17 разоў сурок прадказаў надыход ранняй вясны. Дакладнасць яго прагнозаў каля 40%. Да таго ж у Нацыянальным цэнтры кліматычных звестак ЗША афіцыйна заявілі пра недакладнасць прадказанняў Філа.