Супертайфун "Меранты" абрынуўся на Тайвань

15 сентября 2016

Сіноптыкі прысвоілі яму пятую, вышэйшую катэгорыю. Паводле іх слоў, гэта самы магутны шторм гэтага года на планеце. Ураган прынёс з сабою праліўныя дажджы і моцны вецер. Па ўсім востраве закрылі школы і магазіны, цалкам адмянілі ўнутраныя авіярэйсы, міжнародныя адкладзеныя на нявызначаны час. Амаль паўтары тысячы чалавек эвакуіраваныя. Больш за 800 000 дамоў засталіся без электрычнасці.