Суперчацвер у Вялікабрытаніі

5 мая 2016

У каралеўстве праходзяць выбары ў мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады. Паўдзельнічаць у галасаванні змогуць 45 мільёнаў зарэгістраваных выбаршчыкаў. Па выніках будуць сфарміраваныя саставы заканадаўчых органаў Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі.

Акрамя таго, жыхары Лондана сёння выберуць новага кіраўніка горада. Знакаміты Борыс Джонсан сыходзіць з пасады, і за крэсла мэра будуць змагацца 12 чалавек. Аднак асноўнае супрацьстаянне разгорнецца паміж кансерватарамі і лейбарыстамі. Сярод лідараў Садык Хан. Паводле апошніх даных сацапытанняў, за палітыка (пакістанскага паходжання) гатовая аддаць свае галасы амаль палова выбаршчыкаў. Дарэчы, Хан выступае за захаванне Вялікабрытаніі ў складзе ЕС, у той час, як яго галоўны апанент - Зак Голдсміт - за выхад. Эксперты адзначаюць: галасаванне з'яўляецца найбуйнейшым тэстам для двух асноўных палітычных партый - кіруючай Кансерватыўнай на чале з Дэвідам Кэмеранам і апазіцыйнай Лейбарысцкай, узначаленай Джэрэмі Корбінам.