Страляніну ля праваслаўнага храма ў расійскім Кізляры ўчыніў 22-гадовы дагестанец Халіл Халілаў

19 февраля 2018

Ён напярэдадні забіў пяць чалавек і яшчэ пяць раніў. Злачынца ліквідавала паліцыя. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". А за некалькі гадзін да трагедыі было знойдзена відэа, на якім, як мяркуецца, стралок прысягае тэрарыстам групоўкі.