Стральба ў Турцыі

19 марта 2014
Загінулі 6 чалавек. Адзін з тых, хто быў атакаваны з прымяненнем агнястрэльнай зброі, цяжка паранены. Злачынец, які адкрыў стральбу, пакончыў з сабой. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ў офісе Турэцкага інстытута статыстыкі ў горадзе Карс. Паводле звестак мясцовых СМІ, стральбу з аўтамата Калашнікава ўчыніў звольнены супрацоўнік статыстычнага бюро. Як паведамляе агенцтва Reuters, зламыснік быў псіхолагам.