Стральба ў Санкт-Пецярбургу

1 марта 2018

На ўсходзе Санкт-Пецярбурга тры чалавекі параненыя падчас стральбы ля Валадарскага моста. Прычынай стаў дарожны канфлікт. Жанчына, якая знаходзілася за рулём, паведаміла пра ДТЗ свайму мужу. Той прыбыў на месца здарэння са стрэльбай. Ім аказаўся 42-гадовы ветэран баявых дзеянняў у Чачні Дзмітрый Лосеў. Перш чым прыехала паліцыя, мужчына параніў дваіх. Экіпаж ДПС, які падаспеў на месца, прапанаваў яму здацца, але паліцэйскія атрымалі адмову. У выніку мужчына паранены, усе трое шпіталізаваныя.