Страляніна на тэрыторыі гатэля ў Турцыі

30 июля 2015

На паўднёвым захадзе Турцыі - недалёка ад горада-курорта Бадрум - невядомы чалавек у масцы адкрыў агонь на тэрыторыі гатэля. Страляніна вялася ва ўнутраным двары. Да цяперашняга часу вядома аб адным загінуўшым і, сама меней, двух параненых. Злачынца шукаюць. Вядома, што ўсе ахвяры - грамадзяне Турцыі. Інфармацыі аб тым, ці было гэта здарэнне тэрактам, пакуль няма.

Сітуацыя ў Турцыі абвастрылася пасля 20 ліпеня. У гэты дзень у горадзе Суруч адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі звыш 30-ці чалавек, больш за сто атрымалі раненні. Адказнасць за нападзенне ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". У Твітары ад тэрастыстаў было апублікавана шэраг пагроз у адрас Турцыі. Яны пагражаюць ўчыніць нападзенні ў краіне ў месцах, найбольш папулярных у турыстаў: у курортных гарадах, гасцініцах, музеях.