Страшныя наступствы землетрасення ў Марока - больш чым 2 тыс. загінуўшых

10 сентября 2023

Колькасць ахвяр землетрасення ў Марока ўжо перавысіла 2 тыс. чалавек, прыкладна столькі ж пацярпелых. Большая частка знаходзіцца ў крытычным стане. Такія звесткі паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Асноўны ўдар прыпаў на горад Маракеш і пяць правінцый побач з эпіцэнтрам падземных штуршкоў. Разгорнута пошукава-выратавальная аперацыя з удзелам арміі. Пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі, асабліва ў цяжкадаступных для ратавальнікаў раёнах. На дапамогу многім пацярпелым прыходзілі суседзі.

"Я набіраў ваду, калі зямля раптам пачала трэсціся. Потым апоры ў доме не вытрымалі і ўпала сцяна. Мы паспелі з дзецьмі выбегчы на вуліцу. Але мая суседка засталася пад абломкамі свайго дома, і мы кінуліся яе ратаваць", - расказаў жыхар Маракеша.

У Маракешы пашкоджаны гістарычныя будынкі. У цэнтральнай яго частцы, якая з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, разбураны мінарэт мячэці. Загінулі як мінімум 13 чалавек. Землетрасенне, якое стала самым разбуральным у краіне за 120 гадоў, адбылося позна вечарам у пятніцу, 8 верасня. Эпіцэнтр знаходзіўся ў Атласкіх гарах. У Марока аб'яўлена трохдзённая жалоба.