Краіна ўзыходзячага сонца апынулася ў палоне стыхіі

16 октября 2013

На Японію абрынуўся наймацнейшы за апошнія 10 гадоў тайфун Віпха. Загінулі не меней як восем чалавек. Яшчэ больш за 15 прапалі без вестак, таксама ёсць параненыя. У краіне адмянілі сотні авіярэйсаў, тысячам жыхароў рэкамендавана эвакуіравацца ў бяспечныя месцы.