Сто тысяч еўра за вялікі белы труфель

11 ноября 2014

На Сусветным аўкцыёне ў італьянскай Ланге сышоў з малатка самы каштоўны лот. Вага грыба роўна кілаграм, яго купіў мільярдэр з Ганконга. У Кітай труфель ужо даставілі спецыяльным авіярэйсам. Увогуле, падчас 15-га Сусветнага аўкцыёну труфеляў было сабрана больш за трыста тысяч еўра. Выгандляваныя сродкі пойдуць на дабрачынныя мэты. Паводле слоў арганізатараў аўкцыёну, сёлета ў Італіі добры ўраджай грыбоў з-за дажджлівага лета.