ЗША спыняюць фінансаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

30 мая 2020
Дональд Трамп аб’явіў аб спыненні яго краінай усякага супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і аб адмове ёй у фінансаванні. Увогуле САЗ атрымлівала ад ЗША каля 450 мільёнаў долараў за год.

Дональд Трамп, Прэзідэнт ЗША: "Яны так і не здолелі правесці надзённыя рэформы, якія мы патрабавалі, мы спыняем усякія ўзаемаадносіны з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і накіроўваем сродкі на патрэбы сусветнай медыцыны. Свет павінен абараніцца ад кітайскага віруса".

Вашынгтон ужо выказваў сваю незадаволенасць тым, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя недастаткова аператыўна рэагуе на глабальныя пагрозы. Акрамя таго, Трамп сцвярджае, што менавіта з-за прамаруджвання КНР і САЗ  каранавірус распаўсюдзіўся так імкліва. Для Злучаных Штатаў гэта   100 тысяч жыццяў.