ЗША пацвердзілі сустрэчу Пуціна і Трампа на саміце G20

29 ноября 2018

ЗША пацвердзілі сустрэчу расійскага і амерыканскага прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на саміце G20 у Аргенціне. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў. Раней у Крамлі ўдакладнілі, што лідары дзвюх краін абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін, раззбраення, забеспячэння стабільнасці ў свеце і рэгіянальнай праблематыкі, а таксама барацьбу з тэрарызмам. Не абыдуць бокам і інцыдэнт у Керчанскім праліве. Дарэчы, прэзідэнт Украіны Парашэнка заклікаў краіны НАТА накіраваць ваенныя караблі ў Азоўскае мора для захавання бяспекі рэгіёна.