ЗША плануюць размясціць ва Усходняй Еўропе і Прыбалтыцы толькі цяжкія ўзбраенні

15 июня 2015

Рэкамендацыі перакінуць бранятэхніку падрыхтаваў для кіраўніка Мінабароны ЗША Эштана Картэра галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе  амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў.

Між тым у Германіі НАТА нясе значныя страты даверу. Паводле звестак мясцовых СМІ, 58% немцаў выказаліся супраць якога-небудзь удзелу Германіі на баку Паўночнаатлантычнага альянсу ў выпадку яго канфлікту з Расіяй. У Італіі супраць падтрымкі гіпатэтычных ваенных дзеянняў НАТА супраць Расіі выказаўся 51% апытаных, у Францыі - 53.