ЗША могуць стварыць альтэрнатыву Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

7 мая 2020
ЗША не адмаўляюць стварэння альтэрнатывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пра гэта паведаміў Майк Пампеа ў прамым эфіры тэлеканала "ФоксБізнес".

Майк Пампеа, дзяржсакратар ЗША: "Прэзідэнт паставіў нам ясную мэту: нельга дапусціць, каб САЗ ізноў пацярпела няўдачу. Недапушчальна, каб у арганізацыю паступалі сотні мільёнаў амерыканскіх долараў, калі яна не будзе выконваць свае задачы. Так што мы думаем над гэтым. І мы маем намер знайсці спосаб, пры якім ЗША будуць лідарам у выпрацоўцы мер у сферы міжнароднай аховы здароўя. САЗ з гэтым не зладзілася. Як гаворыць прэзідэнт ЗША, калі міжнародная арганізацыя працуе, то гэта добра. Калі не, то мы проста не будзем яе ўдзельнікамі".

Раней Дональд Трамп загадаў прыпыніць амерыканскія ўнёскі ў САЗ, абвінаваціўшы арганізацыю ва ўтойванні фактаў аб распаўсюджванні COVID-19.