ЗША могуць абмежаваць уезд у краіну бежанцаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі

25 января 2017
Такі ўказ сёння мае намер падпісаць прэзідэнт Дональд Трамп. Тым часам, у ЗША працягваецца фарміраванне ўрада. Кандыдат на пасаду міністра аховы здароўя і сацзабеспячэння Том Прайс падчас другога раўнда слуханняў у сенаце адказваў на няпростыя пытанні наконт закона аб даступнай ахове здароўя. Адміністрацыя хоча яго замяніць, аднак Прайс пакуль не расказаў, як.