Дэпутаты парламента падтрымалі змяненні ў Жыллёвы кодэкс Беларусі ў першым чытанні

17 мая 2018

Сярод навацый - магчымасць пераводу арэнднага жылля ў сацыяльнае. Гэта значыць аплачваць трэба будзе толькі паслугі ЖКГ. Такое права маюць толькі тыя, хто стаяў у чарзе на сацыяльнае жыллё. Сёння палова жылля з дзяржфонду адносіцца да арэнднага. Штогод яго плануюць узводзіць не меней за 90 тысяч квадратных метраў. Дэпутаты таксама падтрымалі дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва. З ім азнаёміла міністр працы. Па словах Ірыны Касцевіч, упершыню ўкаранёны комплексны маніторынг сітуацыі на рынку працы, дэкрэт створыць умовы, калі грамадзянін будзе зацікаўлены ў афіцыйным працаўладкаванні.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацабароны Беларусі:

"Летась стварылі больш за 70 тысяч рабочы месцаў, сёлета ў першым квартале - больш за 16 тысяч рабочых месцаў і працаўладкавана грамадзян. Мы глядзім, хто сёння не працуе ў рэгіёне, і максімальна спрабуем прапанаваць паслугі па працаўладкаванні, але гэта права чалавека. Тыя, хто сёння стаіць на біржы працы, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных, не будуць аплачваць па поўным кошце паслугі, паколькі ў іх сапраўды цяжкая жыццёвая сітуацыя, яны звярнуліся да дзяржавы па дапамогуаказаць ім паслугу па пошуку працы, і дзяржава будзе гэтым займацца".

Па словах Ірыны Касцевіч, амаль палова раёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы палепшыла паказчыкі. Поўная карціна будзе бачная пасля складання базы звестак непрацуючых. Беларусы, якія працуюць за мяжой, змогуць адправіць паведамленні ў камісіі ў рэжыме анлайн. Будуць створаны спецыяльныя сайты.