ЗША і Вялікабрытанія нанеслі новыя ўдары па ваенных аб'ектах хусістаў

23 января 2024

ЗША і Вялікабрытанія нанеслі новыя ўдары па ваенных аб'ектах еменскіх хусітаў - у тым ліку радыёлакацыённым станцыям. "Аль Джазіра" паведамляе аб выбухах у сталіцы краіны Сане пасля налёту авіяцыі.

У аперацыі былі задзейнічаны амерыканскія знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі, яны падняліся з авіяносца "Эйзенхаўэр", які знаходзіцца ў Чырвоным моры.

Гэта ўжо восьмая серыя ўдараў ЗША па хусітах і другая сумесная аперацыя з Вялікабрытаніяй з 11 студзеня, калі адбылася масіраваная бамбардзіроўка цэляў у Емене.

Кааліцыя дзейнічае пры падтрымцы Аўстраліі, Бахрэйна, Канады і Нідэрландаў.