Сярод ахвяр страшнай аўтакатастрофы ў Венецыі турысты з Украіны і Германіі

4 октября 2023

У Венецыі аб'яўлена жалоба па ахвярах страшнай аўтакатастрофы.

Аўтобус з турыстамі ўпаў з эстакады на вышыні 30 метраў прама на электрычныя правады і загарэўся. Загінуў 21 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, яшчэ 18 атрымалі траўмы. Сярод ахвяр турысты з Украіны і Германіі.

Паводле адной з версій, прычынай трагедыі магло стаць раптоўнае недамаганне вадзіцеля. Паводле другой - узгаранне ў аўтобусе. Пасажыры ехалі ў кемпінг, да якога ім заставалася ўсяго некалькі хвілін.