Адразу 350 урачоў Калінінградскай вобласці адмовіліся выходзіць на працу

6 мая 2020
У Калінінградскай вобласці медперсанал адмовіўся працаваць падчас пандэміі. Адразу 350 урачоў напярэдадні не выйшлі на свае звыклыя рабочыя месцы. Улады рэгіёна адзначаюць, што гэта рэзка ўскладніла сітуацыю ў бальніцах вобласці. Нагрузку  прыйшлося пераразмеркаваць. Дасталася яна ўрачам старэйшага ўзросту, якія ўваходзяць у групу рызыкі. Аднак спецыялісты не схільныя ўскладаць віну за канфлікт на адных толькі калінінградскіх урачоў.

Сямён Гальперын, прэзідэнт Лігі абароны ўрачоў: "Мы атрымліваем з усёй краіны паведамленні, што ў медыцынскім калектыве выяўляюцца захварэўшыя, а людзям гавораць: "Працуйце нягледзячы ні на што". У Санкт-Пецярбургу ўрачы хуткай дапамогі адмовіліся прымаць выклік, таму што ў іх не было сродкаў індывідуальнай аховы. Аб усім гэтым урачы маўчаць, але зараз цярпець ужо немагчыма. Сітуацыя ў Калінінградзе - гэта крык роспачу".

"Больш за тое, у Калінінградзе выявілася сістэмная праблема", - мяркуюць прадстаўнікі медыцынскай супольнасці. Недастатковая абсталяванасць лячэбных устаноў, недахоп сродкаў аховы. Усё гэта застаецца сур'ёзнай агульнанацыянальнай праблемай. У прыёмных пакоях бальніц узнікаюць шматгадзінныя чэргі, а ўрачы вымушаныя працаваць шмат гадзін.

Штодня ў Расіі рэгіструюць больш як 10 тысяч новых выпадкаў COVID-19. Усяго ў краіне выяўлена больш як 165 тысяч захварэўшых.