Выратавальная аперацыя працягваецца ў французскім Рэймсе

29 апреля 2013
Падчас выбуху газу тут амаль цалкам разбурыўся шматкватэрны дом. На гэты момант вядома пра трох загінуўшых і 14 параненых, сярод якіх ёсць дзеці. Ратавальнікі яшчэ спадзяюцца знайсці жывых. Паводле слоў відавочцаў, выбух быў настолькі моцны, што будынак нібы праваліўся ўсярэдзіну, а ў суседніх дамах павыбівала шыбы. Мэр горада пацвердзіла, што стан будынка не выклікаў пытанняў. А жыхары гавораць, што ён не аднаразова рамантаваўся.