Ратавальнікі аднавілі аперацыю па пад'ёме фюзеляжа самалёта Air Asia

24 января 2015

Ратавальнікі Інданезіі аднавілі аперацыю па пад'ёме фюзеляжа самалёта Air Asia. Раней правядзенне аперацыі было немагчыма з-за дрэнных умоў надвор'я. Як паведамляе агенцтва "Франс Прэс", рашэнне наконт пад'ёму фюзеляжа было прынята пасля таго, як вадалазы змаглі трапіць унутр асноўнай часткі самалёта. Са 162-х загінуўшых пакуль знойдзеныя толькі целы 69-ці чалавек. Нагадаем, авіякатастрофа адбылася 28 снежня. Самалёт накіроўваўся па маршруце Сурабая - Сінгапур. Ён знік з экранаў радараў праз 40 хвілін пасля ўзлёту.