Ратавальнікі Грэцыі спрабуюць лакалізаваць лясны пажар на паўночны ўход ад Афін

14 августа 2017

Пекла ў раі. Ратавальнікі Грэцыі пры падтрымцы авіяцыі спрабуюць лакалізаваць лясны пажар на паўночны ўход ад Афін. Агонь успыхнуў у Каламасе, што за 36 кіламетраў ад сталіцы. Усяго 53 узгаранні былі зафіксаваныя ў Грэцыі ў суботу, у нядзелю іх стала больш. Паводле звестак паліцыі, прычынай шэрагу буйных пажараў сталі спланаваныя падпалы.