Сумесныя вучэнні ЗША і Тайланда

15 февраля 2017

Сумесныя вучэнні ЗША і Тайланда стартавалі на тайскай ваенна-марской базе недалёка ад Бангкока. Манеўры "Залатая кобра" самыя буйныя для большасці родаў войскаў у Азіі. Іх мэта - супрацьстаянне рэгіянальным і сусветным ваенным канфліктам, барацьба за міжнароднае супрацоўніцтва і стабільнасць у рэгіёне. У штогадовых вучэннях бяруць удзел прадстаўнікі больш чым 29-ці нацый. ЗША задзейнічаюць каля 4-х тысяч салдат сухапутных і марскіх войскаў.